
Курсы па вывучэнні англійскай мовы для падлеткаў і дарослых у інстытуце Kildare Language Institute
KLI – Навучальная ўстанова
Інстытут Kildare Language Institute (KLI) вядомы высокім узроўнем сваіх вучэбных праграм і выкладання англійскай мовы як замежнай. Усе нашы выкладчыкі – гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, якія з'яўляюцца носьбітамі мовы і маюць шматгадовы вопыт выкладання англійскай мовы як замежнай. Мы не толькі прапануем вам самыя высокія стандарты выкладання, але і імкнёмся забяспечыць кожнага навучэнца ўвагай, клопатам і падтрымкай.
Месцазнаходжанне Інстытута
KLI знаходзіцца ў адной з самых ветлівых і прыгожых краін свету. KLI месціцца ў горадзе Мэйнут, графства Кілдэр, Ірландыя, побач з дзвюма ўстановамі вышэйшай адукацыі. Мэйнут - гэта жывы, бяспечны і ветлівы ўніверсітэцкі горад у 20 км ад гарадскога цэнтра Дубліна і ў 30 хвілінах ад аэрапорта Дубліна. З Мэйнута лёгка дабрацца да цэнтра Дубліна рэйсавым аўтобусам ці цягніком.
Нашы курсы
Інстытут Kildare Language Institute (KLI) прапануе шырокі спектр курсаў па вывучэнні англійскай мовы, у тым ліку: Стандартны, Інтэнсіўны, Курс дзелавой англійскай, Англійская мова для спецыяльных мэтаў, а таксама Англійская мова для здачы міжнародных экзаменаў, такіх як Cambridge і IELTS. Курсы для падлеткаў і курсы для дарослых выкладаюцца паасобку.
Мы прапануем наступныя ўзроўні:
- Пачатковы (Beginner)
- Элементарны (Elementary)
- Ніжэй сярэдняга (Pre-Intermediate)
- Сярэдні (Intermediate)
- Вышэй сярэдняга (Upper-Intermediate)
- Прасунуты (Advanced)
- Cambridge First Certificate Exam (FCE)
- Cambridge Advanced Exam (CAE)
- Cambridge Proficiency Exam (CPE)
- IELTS
Неабходная дапамога ў выбары? Прайдзіце наш Анлайн-тэст ці Вызначце свой узровень
Мы прапануем курсы падрыхтоўкі і да некаторых іншых экзаменаў. Калі ласка, глядзіце ніжэй.
Агульны змест курса
Кожны курс мае спецыяльную структуру ў адпаведнасці з дакладнымі мэтамі і задачамі — каб кожны навучэнец штодзень рабіў значныя дасягненні. Праграма ахоплівае ўсе асноўныя галіны – пісьмо, маўленне, чытанне, слоўнікавы запас, граматыку, пунктуацыю і многае іншае. Навучэнцы, якія наведваюць курсы ў Kildare Language Institute, таксама атрымліваюць абароненыя аўтарскім правам высакаякасныя матэрыялы для падрыхтоўкі да экзаменаў. На ўсіх узроўнях вялікая ўвага аддаецца павышэнню ўпэўненасці навучэнца падчас карыстання мовай.
Для павышэння паспяховасці навучальнага працэсу выкарыстоўваюцца разнастайныя метады выкладання і стымулы. На занятках ствараецца інтэрактыўная і расслабленая атмасфера, у якой навучэнцам хочацца задаваць пытанні і поўнасцю ўключацца ў работу класа.
Варыянты навучальных курсаў для падлеткаў (12 – 18 год)
| Варыянты навучальных курсаў для падлеткаў |
Час навучальных курсаў для падлеткаў |
Варыянт A: Стандартны курс (15 гадзін на тыдзень)
Варыянт B: Інтэнсіўны курс (20 гадзін на тыдзень) |
Варыянт A: 9.30 – 12.30 (панядзелак - пятніца)
Варыянт B: 9.00 – 13.00 (панядзелак - пятніца) |
Варыянты навучальных курсаў для дарослых (18 год і болей)
| Варыянты навучальных курсаў для дарослых |
Час навучальных курсаў для дарослых |
Варыянт A: Стандартны курс (20 гадзін на тыдзень)
Варыянт B: Інтэнсіўны курс (25 гадзін на тыдзень)
Варыянт C: Курс дзелавой мовы (25 гадзін на тыдзень) Навучэнцы наведваюць Стандартны курс раніцай, а курс дзелавой англійскай праходзяць у другой палове дня адну гадзіну на дзень |
Варыянт A: 9.00 – 13.00 (панядзелак - пятніца)
Варыянт B: 9.00 – 13.00 і 14.00 – 15.00 (панядзелак - пятніца)
Варыянт C: 9.00 – 13.00 і 14.00 – 15.00 (панядзелак - пятніца) |
Працягласць заняткаў: Кожны ўрок доўжыцца 55 хвілін.
Памер класаў: Колькасць навучэнцаў у кожным класе абмяжоўваецца з мэтай забяспечыць больш прадуктыўнае ўзаемадзеянне і павысіць паспяховасць навучання. Сярэдняя колькасць навучэнцаў у класе – 12, ніколі не бывае болей за 15.
Пачатковы пакет
Кожны навучэнец атрымлівае:
- Картку навучэнца KLI (неабходна для атрымання скідак для навучэнцаў у краіне)
- Папку KLI
- Блакнот KLI
- Ручку KLI
Размеркаванне па класах у першы дзень: Перш чым пачаць вывучэнне англійскай мовы, навучэнцы здаюць невялікі пісьмовы экзамен, які дазваляе вызначыць адпаведны ўзровень валодання мовай кожнага навучэнца. Патрабуецца мінімум 6 навучэнцаў, каб пачаць навучанне групы адпаведнага ўзроўню.
Нашы выкладчыкі: Усе нашы выкладчыкі – гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, якія з'яўляюцца носьбітамі мовы і маюць шматгадовы вопыт выкладання англійскай мовы як замежнай. Усе нашы супрацоўнікі прыязныя, лёгкія ў зносінах людзі, якія маюць цудоўныя ўзаемаадносіны з навучэнцамі. Наш навучальны працэс на 100% будуецца на індывідуальных запытах навучэнцаў. Мы ведаем, як важна стварыць моцны асяродак для выкладання і навучання – менавіта таму для павышэння паспяховасці навучальнага працэсу выкарыстоўваюцца разнастайныя метады выкладання і стымулы. На занятках ствараецца інтэрактыўная і расслабленая атмасфера, у якой навучэнцам хочацца задаваць пытанні і поўнасцю ўключацца ў работу класа.
Ацэнка: Кожны тыдзень праводзіцца ацэнка кожнага навучэнца праз пісьмовы і/ці вусны экзамен з мэтай прасачыць, ці добра навучэнцы засвоілі вучэбны матэрыял, пройдзены за тыдзень.
Анлайн-сістэма для навучэнцаў: Kildare Language Institute інвеставаў вялікія сродкі ў падрыхтоўку спецыяльнай высокатэхналагічнай Анлайн-сістэмы для навучэнцаў. Анлайн-сістэма для навучэнцаў інстытута KLI – адна з самых перадавых у свеце. Дзякуючы абароненай аўтарскім правам тэхналогіі навучэнцы маюць магчымасць павысіць эфектыўнасць навучальнага працэсу і больш поўна прапрацоўваць тэмы. Гэтая сістэма дазваляе навучэнцам убачыць свае ацэнкі за штотыднёвыя экзамены, прасачыць наведванне, убачыць каментарыі выкладчыкаў, анлайн-інвойс і многае іншае. www.kli.ie/student
Акрамя таго, бацькі /апекуны навучэнцаў, якім менш за 18 год, могуць карыстацца анлайнавым профілем бацькоў / апекуноў, каб атрымаць доступ да звестак пра наведванне, да экзаменацыйных ацэнак, каментарыяў выкладчыкаў, анлайн-інвойса іх сына / дачкі і інш. www.kli.ie/parent ці www.kli.ie/guardian
Пасведчанне: Пасля паспяховага заканчэння курса кожны навучэнец атрымлівае афіцыйнае пасведчанне, засведчанае інстытутам Kildare Language Institute. Акрамя таго, кожны навучэнец атрымлівае таксама падрабязную ведамасць з адзнакамі. На запыт выдаюцца таксама даведкі пра наведванне.
___________________________________________
Курсы падрыхтоўкі да экзаменаў
Kildare Language Institute прапануе шырокі спектр курсаў падрыхтоўкі да экзаменаў. На наш погляд, мы знаходзімся ў шэрагу лепшых адукацыйных устаноў, і нашы курсы падрыхтоўкі да здачы ESL (англійская мова як замежная) не з'яўляюцца выключэннем. Мы ганарымся сваімі матываванымі і вопытнымі настаўнікамі,якія ствараюць усе ўмовы для выдатных поспехаў сваіх навучэнцаў.
Нашы курсы створаныя з мэтай даць вам глыбокую падрыхтоўку, неабходную для паспяховай здачы выбранага вамі экзамену. Акрамя таго, вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю адносна таго, на якіх сферах англійскай мовы вам неабходна засяродзіцца, каб прыйсці на экзамен з максімальным патэнцыялам.
Больш таго, кожны тыдзень праводзіцца ацэньванне паспяховасці кожнага навучэнца з мэтай прасачыць, ці ён дасягнуў найлепшых вынікаў. Для кожнага курса падрыхтоўкі да экзамену мы прапануем абароненыя аўтарскім правам падрыхтоўчыя матэрыялы, разбіраем кожны экзамен крок за крокам, удзяляем увагу экзаменацыйным тэхнікам і дасягаем выдатных вынікаў.
Мы прапануем курсы падрыхтоўкі да наступных экзаменаў. Націсніце, калі ласка, на назву экзамену, каб атрымаць дадатковую інфармацыю…
Курсы падрыхтоўкі да экзаменаў на валоданне дзелавой англійскай мовай
Мы таксама прапануем курсы падрыхтоўкі да наступных экзаменаў на валоданне дзелавой англійскай мовай. Націсніце, калі ласка, на назву экзамену, каб атрымаць дадатковую інфармацыю…
* Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што адзначаныя знакам зорачкі (*) курсы падрыхтоўкі да экзаменаў для падлеткаў, дарослых і экзамены па дзелавой англійскай ідуць дадаткова да гадзін Стандартнага курса / Інтэнсіўнага курса. Навучэнцы наведваюць Стандартны курс / Інтэнсіўны курс раніцай і праходзяць падрыхтоўку да экзамену ў другой палове дня (5 дадатковых гадзін на тыдзень). Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што для магчымасці правядзення курса падрыхтоўкі да экзамену неабходна не менш за 8 навучэнцаў.
___________________________________________
Курсы па дзелавой англійскай мове
У сучасным глабалізаваным свеце, дзе англійская мова з'яўляецца мовай камерцыі, Інтэрнэту, партнёрскіх сувязяў і рыначных таргоў, валоданне дзелавой англійскай мовай – гэта не толькі найвышэйшая перавага, але і проста неабходнасць! Акрамя таго, добрае веданне дзелавой англійскай мовай можа быць неацэнным на рынку працы, а таксама неверагодна спрыяльным для кар'ернага росту.
Кожны курс дзелавой англійскай мовы выкладаецца кваліфікаваным спецыялістам па дзелавой мове са шматгадовым вопытам дапамогі навучэнцам у дасягненні выдатных вынікаў. На наш погляд, мы знаходзімся ў шэрагу лепшых адукацыйных устаноў, якія прапануюць выдатныя курсы па вывучэнні дзелавой мовы.
Навучэнцам прапануецца рабіць прэзентацыі на аснове матэрыялаў урокаў і асабістага вопыту. Гэта ідэальны курс , які дапамагае прафесіяналам стаць больш упэўненымі і кампетэнтнымі ў выкарыстанні англійскай мовы ў бізнэс-кантэксце. Акрамя таго, курсы можна пабудаваць у адпаведнасці з індывідуальнымі запытамі навучэнцаў.
Нашы курсы сканструяваныя так, каб даць вам усебаковую падрыхтоўку, неабходную для паспяховага карыстання дзелавой англійскай мовай. Акрамя таго, вы атрымаеце абароненыя аўтарскім правам навучальныя матэрыялы і індывідуальную кансультацыю адносна таго, на якіх сферах англійскай мовы вам неабходна засяродзіцца, каб дасягнуць яшчэ большага поспеху!
Прыклады сфер, якія ахоплівае курс:
| Бізнэс-зносіны |
Электронная камерцыя |
| Рэклама ў бізнэсе |
Перамовы |
| Планаванне ў бізнэсе |
Прэзентацыі |
| Гандлёвая размова |
Дзелавая англійская мова, навыкі пісьма і чытання |
| Тэлефонная англійская мова |
Электронная пошта і Інтэрнэт |
| Бізнэс-дакументы |
Слоўнік дзелавой мовы |
| Абмеркаванне статыстыкі |
Маркетынг |
| Ідыёмы / выразы бізнэс-асяроддзя |
Аналіз / Апісанне трэндаў і лічбаў |
| Бізнэс-аперацыі |
Зносіны на сходах |
Курсы падрыхтоўкі да экзаменаў на валоданне дзелавой англійскай мовай
Для навучэнцаў, якія жадаюць атрымаць міжнародную кваліфікацыю ў валоданні дзелавой англійскай мовай, мы прапануем курсы падрыхтоўкі да наступных міжнародных экзаменаў на валоданне дзелавой англійскай мовай. Націсніце, калі ласка, на назву экзамену, каб атрымаць дадатковую інфармацыю…
* Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што адзначаныя знакам зорачкі (*) курсы падрыхтоўкі да экзаменаў на валоданне дзелавой англійскай мовай ідуць дадаткова да гадзін Стандартнага курса. Навучэнцы наведваюць Стандартны курс раніцай і праходзяць падрыхтоўку да экзамену ў другой палове дня (5 дадатковых гадзін на тыдзень). Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што для магчымасці правядзення курса падрыхтоўкі да экзамену неабходна не менш за 8 навучэнцаў.
Карпаратыўныя групы
Сёння добрае валоданне дзелавой англійскай мовай як ніколі неабходнае для поспеху ў міжнародным бізнэсе і камерцыі. Менавіта таму ўсё больш прадпрыемстваў прапануюць сваім супрацоўнікам, чыя першая мова не з'яўляецца англійскай, наведваць заняткі ў Kildare Language Institute, каб павысіць іх узровень валодання англійскай мовай. Гэта дае проста невымерную карысць для бізнэсу – робіць бізнэс больш прадуктыўным і эфектыўным, а таксама павышае ўзровень зносін паміж супрацоўнікамі і кліентамі, што, у сваю чаргу, павялічвае памер прыбытку.
KLI прапануе скідкі тым кампаніям, якія жадаюць накіраваць да нас групу сваіх супрацоўнікаў для ўдасканальвання іх узроўню англійскай мовы. Памер скідкі залежыць ад колькасці супрацоўнікаў, якія будуць наведваць заняткі. Ёсць прапановы для малых, сярэдніх і вялікіх кампаній.
___________________________________________
Прыватныя заняткі / англійская мова для спецыяльных мэтаў
Прыватныя заняткі / Англійская мова для спецыяльных мэтаў у Kildare Language Institute
Kildare Language Institute прапануе прыватныя індывідуальныя заняткі з высокакваліфікаванымі, вопытнымі і матываванымі выкладчыкам англійскай мовы.
Часта навучэнцам неабходныя прыватныя заняткі для таго, каб палепшыць маўленне, граматыку, пісьмо, успрыманне на слых, вымаўленне, падрыхтаванасць да экзаменаў і інш. Прыватныя заняткі карысныя і для многіх навучэнцаў, якія вывучаюць дзелавую англійскую мову. Некаторым навучэнцам патрэбны спецыяльныя тэмы, вывучэнне якіх мы таксама прапануем.
___________________________________________
Праграма вольнага часу KLI
KLI надае вялікае значэнне таму, каб запоўніць ваш час разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі. Таму мы прадумалі і падрыхтавалі для вас шмат спосабаў ПАВЕСЯЛІЦЦА падчас вывучэння англійскай мовы ў KLI Ireland. Далей даюцца прыклады мерапрыемстваў, якія мы прапануем нашым навучэнцам:
Прыклады вячэрніх спартыўных мерапрыемстваў:
- Футбол
- Баскетбол
- Бадмінтон
- Тэніс
- Сквош
- Плаванне і многае іншае
Прыклады мерапрыемстваў за межамі кампуса:
- Ірландскія танцы ў традыцыйным ірландскім пабе
- Боўлінг
- Пітч-энд-Пат (міні-гольф)
- Гольф
- Конны спорт
- Кіно
Прыклады экскурсій на палову дня
- Тур па Дубліне
- Музей GAA (Гэльскай спартыўнай асацыяцыі)
- Піваварня «Гінэс»
- Кілмэйнэмская турма
- Бровар віскі «Джэмісан»
- Нацыянальны музей гісторыі
Прыклады суботніх экскурсій на ўвесь дзень
- Дублін
- Голвэй
- Замак Кілкені
- Узгорак Тара / Даліна Бойн
- Глендалох
- Паўэрскорт
- Брэй-Хэд
- Хоўт
Навучэнцы могуць прыняць удзел у пасляабедзенных / вячэрніх мерапрыемствах і экскурсіях на выхадных. Мерапрыемствы як у кампусе, так і за яго межамі аплачваюцца дадаткова да платы за курсы і пражыванне.
___________________________________________
Варыянты пражывання навучэнцаў KLI
Навучэнцам Kildare Language Institute прапануецца шырокі выбар варыянтаў пражывання. Усе месцы для пражывання старанна і пільна выбіраюцца і правяраюцца, каб вы атрымалі жытло, адпаведнае самым высокім стандартам.
Пражыванне ў сям'і:
Многія навучэнцы выбіраюць варыянт пражывання ў сям'і. Сем'і, якія будуць прымаць навучэнцаў, праходзяць пільны адбор і праверкі, каб вы атрымалі жытло, адпаведнае самым высокім стандартам. Вы можаце выбраць пражыванне ў пакоі на аднаго чалавека (з адным ложкам) або на дваіх (з двума ложкамі). Пражыванне ў сям'і ўключае сняданак, абед і вячэру з панядзелка па пятніцу, усе прыёмы ежы на выхадных і пранне ў невялікіх аб'ёмах. Звычайна ад месца пражывання можна дайсці да інстытута пешшу.
Пражыванне ў доме з самастойным харчаваннем:
Навучэнцы таксама маюць варыянт пражывання ў пакоі на аднаго або на дваіх у доме, дзе размяшчаюцца іншыя навучэнцы. Усе дамы знаходзяцца ў некалькіх хвілінах хады ад інстытута і маюць поўнасцю абсталяваную кухню, пральную машыну і сушыльную машыну, а таксама тэлевізар / DVD-плэер. Пасля вашага прыезду вам прапануюць пасцельную бялізну і ручнікі.
Пражыванне ў кватэры:
Навучэнцы таксама могуць выбраць варыянт пражывання ў пакоі на аднаго або на дваіх у кватэры, дзе размяшчаюцца іншыя навучэнцы. Усе кватэры абсталяваныя сучаснай мэбляй і забяспечаныя надзейнымі сродкамі кантролю доступу. Большасць кватэр – сумежныя і маюць поўнасцю абсталяваную кухню, пральную машыну, сушыльную машыну, а таксама тэлевізар. Пасля вашага прыезду вам прапануюць пасцельную бялізну і ручнікі.
Дом для гасцей, B&B і гатэль:
Kildare Language Institute прапануе таксама такія дадатковыя варыянты, як дом для гасцей (Guest House), B&B і гатэль. Усе месцы для пражывання знаходзяцца ў некалькіх хвілінах хады ад інстытута. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю пра кошты, даты і наяўнасць, звяжыцеся з намі.
Так што, самы час заняцца вывучэннем англійскай мовы. Мы будзем вельмі рады бачыць вас нашым навучэнцам і прапанаваць вам цудоўнае баўленне часу ў KLI Ireland. Калі ласка, звяртайцеся да нас з любымі пытаннямі, па дадатковую інфармацыяю ці каб заказаць курс.
Хочаце даведацца болей…?
Хочаце Звязацца з намі?
Паглядзіце Водгукі навучэнцаў
Пачытайце 10 прычын выбраць KLI
Прайдзіце наш Анлайн-тэст на валоданне англійскай
Даведайцеся болей пра Узроўні курсаў і вынікі экзаменаў
Даведайцеся болей пра нашу Анлайн-сістэму для навучэнцаў
Даведайцеся пра Месцазнаходжанне KLI
Паглядзіце Фотаздымкі Кілдэра і Дубліна
Паглядзіце Фотаздымкі мерапрыемстваў нашай праграмы вольнага часу
Паглядзіце Фотаздымкі месцаў для пражывання
Даведайцеся пра Візавыя патрабаванні
Загрузіце нашу Брашуру
Паглядзіце наш Каляндар
Паглядзіце Даты і кошты праграм для падлеткаў
Паглядзіце Даты і кошты праграм для дарослых
Атрымайце Расцэнкі вашага знаходжання
Вы хочаце Заказаць курс?
|